Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Правілы прыёму

 

Шаноўнае спадарства, падаем пералік дакументаў, неабходных для ўступлення ў шэрагі сяброў грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (далей ГА “СБП”).

Перад падачай заявы азнаёміцца са Статутам ГА “СБП”

 

1. Заява, напісаная ўласнаручна кандыдатам на ўступленне на імя старшыні ГА “СБП” Барыса Пятровіча (Сачанкі).

Тэкст заявы павінен утрымліваць фармулёўку: “Прашу разгледзець маю кандыдатуру на ўступленне ў ГА “СБП”, са Статутам азнаёмлены, абавязуюся выконваць”.

Абавязкова пазначыць поўны адрас пражывання: горад (вёска), вуліца, дом, кватэра, нумар тэлефона (хатні і мабільны), паштовы індэкс, адрас электроннай пошты. Заяву засведчыць уласнаручным подпісам.

2. Біяграфія ў рукапісным (раздрукаваным) і электронным выглядзе на пошту ГА "СБП" sbp@lit-bel.org з абавязковым пазначэннем дакладнай даты і месца нараджэння (дзень, месяц, год і вёска, горад, раён, вобласць, краіна), адукацыя і праца, асноўныя этапы жыцця і творчасці.

3. Бібліяграфія (пералік публікацый і ўласных кнігаў, а таксама (калі ёсць), калектыўных зборнікаў з творамі аўтара).

Дадаць некалькі асобнікаў кніг (кожнага наймення) для разгляду прыёмнай камісіі (асобнікі, пададзеныя на разгляд, аўтарам не вяртаюцца).

4. Тры рэкамендацыі ад дзейных сябраў ГА “СБП” (у рукапісным ці раздрукаваным выглядзе з абавязковым уласнаручным подпісам).

 

Правілы афармлення рэкамендацыі:

у загалоўку (зверху ў цэнтры)

                                                    Рэкамендацыя

 на ўступленне ў грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

         імя, імя па бацьку, прозвішча кандыдата ў давальным склоне

 

                                       тэкст рэкамендацыі адвольны…

Пры гэтым тэкст павінен мець фармулёўку, якая ўтрымлівае недвухсэнсоўную рэкамэндацыю кандыдата на прыняцце ў ГА “СБП”.

Справа ўнізе — подпіс сябра, які даваў рэкамендацыю з расшыфроўкай, год прыняцця ў СБП і нумар пасведчання.

Злева ўнізе — дата напісання рэкамендацыі.

 

5. Фотаздымкі (2 адзінкі, каляровыя, памерам 3х4 см), фота ў электронным выглядзе даслаць на пошту ГА "СБП" sbp@lit-bel.org 

 

Далейшая працэдура: творчасць кандыдатаў разглядаецца Прыёмнай камісіяй ГА “СБП”, якая рэкамендуе (не рэкамендуе) кандыдата. Канчатковае рашэнне прымаецца на Радзе ГА “СБП”. Пры вынясенні кандыдатуры на разгляд Рады кандыдат атрымлівае запрашэнне на паседжанне. Прысутнасць абавязковая.

Усе дакументы падаюцца на разгляд адначасова ў тэчцы ўласнаручна ці праз упаўнаважаную асобу альбо поштай. Усе дакументы паступаюць у архіў арганізацыі і вяртанню не падлягаюць.

Пры атрыманні Пасведчання сябра ГА "СБП" будзьце гатовыя зрабіць сяброўскі ўнёсак за бягучы год.

 

 

Адрас: г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906, індэкс 220012, тэл.: 8 (017) 200-80-91

 

 

Па пытаннях прыёму звяртацца:

Сакратар-кіраўнік справамі — Сюзанна Паўкштэла, тэл.: 8 (017) 200-80-91

Намеснік Старшыні — Усевалад Сцебурака, маб. тэл.: 8 (029) 55-19-308.