Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 30 жніўня 2017

12 лекцый + канцэрт. Расклад актыўнасцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія»

З 1 верасня па 16 лістапада. РАСКЛАД ТУТ

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому на іх вершы.

Усяго запланаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры: Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плануецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі, якія прэзентуюць у акустычным фармаце песні, напісаныя ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія».

Лекцыі будуць праходзіць штотыдня ад 1 верасня да 16 лістапада. Уваход вольны. Першай будзе імпрэза, прысвечаная Юлію Таўбіну. Лектар Андрэй Хадановіч настолькі зачараваўся ягонай паэзіяй, што вырашыў укласці кнігу, якая будзе прэзентаваная ў гэты ж вечар. Зборнік завецца «Юлі Таўбін. Выбранае», у яго ўвайшлі найлепшыя творы з усіх прыжыццёвых зборнікаў паэта, некалькі вершаў, што ніколі не друкаваліся ў ягоных кнігах, а таксама бліскучыя пераклады Гэнрыха Гайнэ.

На лекцыях таксама будуць прэзентаваныя «маўклівыя кнігі» — нататнікі-песеннікі з выявамі паэтаў, якія зрабіла дызайнерка Кацярына Пікірэня.

Усе лекцыі будуць транслявацца анлайн праз старонкі паэтаў у Facebook (адрасы ўсіх старонак). Відэаверсія кожнай лекцыі будзе таксама размешчана ў Youtube.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» адбудзецца ў клубе «Брюгге» 29 кастрычніка 2017 года — роўна праз 80 гадоў пасля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Квіткі можна набыць праз Bezkassira.by

Песні, запісаныя для «(Не) расстраляная паэзія» увосень будуць прэзентаваныя на TuzinFM, яны складуць адмысловы восеньскі тур аўдыёчарту.

Расклад лекцый:

Верасень-лістапад. 19.00. Кнігарня «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Юлі Таўбін

1.09 (пт)

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч 
Прэзентацыя кнігі «Юлі Таўбін. Выбранае»

Майсей Кульбак

8.09 (пт)

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык
Пры ўдзеле Аляксандра Памідорава

Юрка Лявонны

15.09 (пт)

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль. 
Пры ўдзеле Vuraj

Анатоль Вольны

22.09 (пт)

Лекцыю чытае Антон Рудак.
Пры ўдзеле Akute

Ізі Харык

28.09 (чц)

Лекцыю чытае Вольф Рубінчык.
Пры ўдзеле Светы Бень

Валеры Маракоў

6.10 (пт)

Лекцыю чытае Антон Рудак
Пры ўдзеле Naka

Міхась Зарэцкі

13.10 (пт)

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў
Пры ўдзеле Re1ikt

Міхась Чарот

20.10 (пт)

Лекцыю чытае Ганна Севярынец/
Пры ўдзеле Dzieciuki

Зяма Півавараў

27.10 (пт)

Лекцыю чытае Віктар Жыбуль. 
Пры ўдзеле Vinsent

29.10 Канцэртная прэм’ера праекту «(Не)расстраляная паэзія», клуб «Брюгге» (пр.Партызанскі, 6а), уваход — 20 руб., набыць квіток

Уладзіслаў Галубок

3.11 (пт)

Лекцыю чытае Аляксей Стрэльнікаў. 
Пры ўдзеле Змітра Вайцюшкевіча

Алесь Дудар

10.11 (пт)

Лекцыю чытае Ганна Севярынец
Пры ўдзеле Кацярыны Ваданосавай

Тодар Кляшторны

16.11 (чц)

Лекцыю чытае Андрэй Хадановіч 
Пры ўдзеле TonqiXod

nn.by

рэпрэсііімпрэзыпаэзіяпамяцьадукацыя

Каментары

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
24 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
647