Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 27 лістапада 2013

Сцімпанк-вечарынка ў TNT Rock Club

Рок-драйв і рамантыка віктарыянскай эпохі.

Як выглядаў бы свет, у якім чалавецтва пайшло б па шляху развіцця паравых машын, а не лічбавых тэхналогій? Створаны ў стылістыцы сцімпанка, гэты прывабны ўяўны свет мае мноства прыхільнікаў у розных краінах. У гэтым кірунку развіваюцца і жывапіс, і мода, і фота, і літаратура, і музыка.

Беларуская сцімпанк-супольнасць (https://www.facebook.com/steampunkby, www.steampunker.by) заявіла пра сябе зусім нядаўна — першае мерапрыемства прайшло 25 красавіка 2013-га. Але сцімпанк ужо стаў з'явай! Многім запомніўся канцэптуальна-вясёлы «Сцімпанк-трамвай», які праехаў па мінскіх вуліцах, незвычайныя пасажыры якога акунуліся ў атмасферу віктарыянскай эпохі ў тэхна-антуражы. Будзь тое вулічны выступ, клубная вечарынка або сцімпанк-баль — кожная імпрэза сцімпанкераў — гэта ўнікальнае тэатралізаванае шоў.

11 снежня (серада) у мінскім «TNT Rock Club» (вул. Рэвалюцыйная, 9 ) адбудзецца Сцімпанк-вечарынка, у якой аб'яднаюцца аматары рок-музыкі 21 стагоддзя і рамантыкі стагоддзя 19-га, каб пачуць запальныя гітарныя сола і ўспомніць высакародныя рытмы даўніх танцаў — сцімпанк прыцягвае сваёй разнастайнасцю, ён па-за канкурэнцыяй і па-за часам!

У праграме:

Музыка

Вольга Акуліч і гурт "ВЕРАСЕНЬ" (рок, блюз-рок),

Дзяніс Балахонаў і BIG DADDY BLUES BAND (заліхвацкі блюз);

Анімацыйны калектыў Ліга «Маланка» (Гродна);

Майстар-клас па танцах Віктарыянскай эпохі (19 стагоддзя);

А таксама інтэрактыўныя гульні і прыемныя сюрпрызы ад арганізатараў.

 

Пачатак у 20.00. Уваход вольны

Інфалінія: +375 29 655-55-55, +375 17 203-69-67

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
155