Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 05 траўня 2014

Вялікі сольны канцэрт гурта N.R.M і Піта Паўлава

У мінскім клубе "Піраты"

Клуб «Піраты», г. Мінск, Партызанскі праспект, 6А, пачатак: 19.00

квіткі: ва ўсіх касах kvitki.by: 90 000 — танцпол, папярэдне ; 110 000 — танцпол, у дзень канцэрту;

200 000 — столікі , папярэдне; 220 000 — столікі , у дзень канцэрту;

кантакты: +375 29 672 87 27

23 мая, у пятніцу, у клубе «Піраты» N.R.M адыграе вялікі рок-канцэрт.

N.R.M. не мае патрэбы ў адмысловым прадстаўленні: досыць таго, што гурт з’яўляецца на працягу многіх гадоў лідарам беларускай рок-сцэны, і за гэты час некаторыя ягоныя песні сталі, без перабольшання, народнымі.

Акрамя ўлюбёных усімі хітоў і лепшага з апошняга альбома, будуць прадстаўлены і новыя песні. Увосень N.R.M. выдаў новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.», гэта сёмы студыйны альбом гурта пасля шасцігадовага перапынку. На працягу апошняга года група знаходзіцца ў гастрольным туры ў падтрымку новага альбома па гарадах Беларусі, а таксама па краінах блізкага замежжа: адыграныя канцэрты ў Гомелі, Магілёве, Віцебску, Маскве, Санкт-Пецярбургу.

30 мая N.R.M выступіць у Гродне. Ужо стала традыцыяй, што калектыў выступае з вялікім сольным канцэртам перад пачаткам лета, летась падобны канцэрт адбыўся ў клубе «Гудвін».

N.R.M. дасць свой ​​канцэрт у дзень перад паўфінальным і фінальным паядынкамі Чэмпіянату свету па хакеі, які будзе праходзіць у маі ў Мінску.

— Дарагія фаны, — кажа Піт Паўлаў, — калі Вы будзеце выдумляць, як пацешыць у Мінску сваіх гасцей і знаёмых падчас Чэмпіянату, запрасіце іх на наш канцэрт — адцягнуцца ад лядовых пабоішчаў.

У той час, як увесь свет з заміраннем будзе чакаць вынікаў фінальных баталій на гарачым беларускім лёдзе, N.R.M пакажа, што такое сапраўдны рок у гадзіну лядовых супрацьстаянняў.

vk.com

facebook.com

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
152