Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 24 верасня 2014

«Падвойнае «Ж», або Аповесць пра несапраўдную жанчыну»

Дыскусія з элементамі форум-тэатра

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net,

медыя-праектpARTisan

 У межах арт-праекта «XXY»

 

27 верасня (субота), 17-00

Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

 

Дыскусія з элементамі форум-тэатра

«Падвойнае «Ж» або аповесць пра «несапраўдную жанчыну» 

Ініцыятыва «Быць.Квір» (tobeq.by) прытрымліваецца канцэпцыі таго, што пол — не Вялікае, Прыроднае і Біялагічнае, але — сацыяльны канструкт. Жанчыну вучаць быць сапраўднай жанчынай у  супрацьлегласць сапраўдным мужчынам.

Сапраўдная жанчына павінна быць мілай, добрай, цярплівай і ўсёдаруючай. 

Мы ж адмаўляемся адпавядаць прыдуманым крытэрыям, тым больш што яны стымулююць сэксуальныя дамаганні. Пра іх гавораць, але недастаткова. 

На дыскусіі з элементамі форум-тэатра будзем абмяркоўваць гэтую з’яву, а таксама адкуль яна бярэцца, і што з гэтым можна зрабіць (стратэгіі паводзінаў і процідзеяння). Мадэратарка — Ганна Лакціёнава. 

Увага! Мерапрыемства толькі для жанчын. 

Уваход вольны.

Каментары

192