Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 12 кастрычніка 2017

«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў

Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу малюнкаў Ніны Пятроўскай. Для мастачкі гэта першая персанальная выстава, для выставачнай прасторы – першая выстава малюнкаў. Паказ пройдзе з 24 кастрычніка па 25 лістапада ў Мінску.

Выставачная экспазіцыя сфарміравалася ў выніку чатырохгадовай працы Ніны Пятроўскай і складаецца з прац, выкананых гуашшу. Прадстаўленыя аўтарам працы аб'ядноўвае неверагодная разнастайнасць колеру, сакавітасць і насычанасць.

У малюнках Ніны прасочваецца тэма мора, леса і іх насельнікаў. Калі глядзіш на малюнкі, ствараецца ўражанне, што гэта калажы, у якіх плыўнасць ліній сумяшчаецца з дынамічным характарам выявы яркіх дзіўных жывёл, рыб, птушак, раслін.

«Нам так часта, асабліва восенню, адчайна не хапае сонца і яркіх фарбаў. Выстава Ніны Пятроўскай – гэта дзейсная прышчэпка ад восеньскай шэрасці, жывы прамень, які дапаможа падтрымаць сонечнае надвор'е ў сябе ўнутры. Мы запрашаем мінчукоў паглядзець на працы Ніны, атрымаць эстэтычнае задавальненне і дадаць фарбаў свайму светаўспрыманню», -- адзначае дырэктар «Кніжнай Шафы» Настасся Дудкова.

 

Ніна Пятроўская нарадзілася ў 1985 годзе, жыве і працуе ў Мінску. З 2003 года пачала захапляцца фатаграфіяй, у 2006 стала членам народнага фотаклуба "MIНСК".

Важныя для аўтара дасягненні:

2010 г. - трэцяе месца ў катэгорыі «The magic of colours» у конкурсе Trierenberg Supecircuit (Аўстрыя).

2011 - залаты медаль у катэгорыі «Seeing without limits» у конкурсе Trierenberg Supecircuit (Аўстрыя).

2013 - шортліст Sony World Awards (Лондан) у катэгорыі «Enhanced».

2013 - удзельнік of Design Festa (Токіа).

З 2011 года займаецца ў студыі Рышарда Мая, якая на дадзены момант атрымала статус заслужанай студыі Рэспублікі Беларусь.

2015 - удзел у сумеснай выставе вучняў студыі Рышарда Мая ў галерэі «Ракурс», Мінск.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 кастрычніка а 19.00, уваход вольны. Чакаем вас па адрасе: пр. Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, shafaminsk@gmail.com. Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт .: 12.00 - 19.00, cуб.: 12.00 - 18.00, нд .: выходны.

 

Паводле прэс-рэлізу

афішапрэзентацыіМінск

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
14 снежня 2017

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Чытаць далей...
Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»
14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
205