Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 07 лютага 2018

Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя»

У кнігарні "Логвінаў".

14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларуских пісьменнікаў” і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Асновай для гутаркі стане апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Вальжына Морт падзеліцца сваім бачаннем таго, як працуе мастацкае слова Джойса, а таксама адкажа на пытанні пра тое, што паэты і паэткі могуць узяць з празаічнага тэксту, а  празаікі – з паэтычнага.

Уваход на імпрэзу вольны. Пачатак у 19.00. Адрас кнігарні «Логвінаў»: пр-т Незалежнасці, 37А.

 

Пра лектарку:

Вальжына Морт — паэтка. Нарадзілася ў Мінску, скончыла МДЛУ, а таксама магістратуру ў American University у Вашынгтоне. З 2006 года жыве ў ЗША. Аўтарка беларускамоўных зборнікаў паэзіі “Я тоненькая як твае вейкі” (2005, “Ловінаў”, Мінск), “Эпідэмія ружаў” (2017, “Ловінаў”, Мінск) і англамоўных зборнікаў “Factory of Tears” (2008, Copper Canyon Press, Port Townsend), “Collected Body” (2011, Copper Canyon Press, Port Townsend). Паэтычныя зборнікі выйшлі таксама ў Германіі і Швецыі.

Удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве, Нідэрландах, Індыі, Ямайцы, Вялікабрытаніі. Лаўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды “Крышталь Віленіцы” Міжнароднага літаратурнага фестывалю “Віленіца-2004” (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнееўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Германія), літаратурнай узнагароды Бэс Хокін (Bess Hokin Prize) ад амерыканскага часопіса "Poetry". У 2010 Вальжына Морт была ўганаравана амерыканскай літаратурнай стыпендыяй Фундацыі Лэнэна (2009 Lannan Literary Fellowship), якой штогод уганароўваюцца як вядомыя, так і маладыя “аўтары надзвычайных літаратурных якасцей, якія зрабілі значны ўнёсак у англамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай яскравай працы”. У 2016 атрымала ўзнагароду фундацыі Эмі Клэмпіт (Amy Clampitt Fellowship). З 2012 года Морт выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Школа маладога пісьменнікаСтральцоўскі фэстдаследаванні

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
106