Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 09 кастрычніка 2017

Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «…Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка.

Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы Леаніда Дранько-Майсюка ў віленскіх і мінскіх архівах.

У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: літаратары Фелікс Баторын, Анатоль ВярцінскіАнатоль Сідарэвіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

Праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Запрашаем!

Арганізатары – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

юбілеіпамяцьпрэзентацыімузеікнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
84