Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 11 жніўня 2017

У Гродна прэзентуюць кнігу Тамаша Грыба «Выбранае»

У Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry

17 жніўня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба «Выбранае».

Грыб

Тамаш Грыб – вядомы беларускі грамадскі дзеяч ў Празе, дзеяча БНР, публіцыст і філосаф, тэксты якога раней ніколі не выходзілі пад адной вокладкай.

З анатацыі да кнігі: “Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.”

У прэзентацыі возьме удзел Наталля Гардзіенка, якая разам з Лявонам Юрэвічам займалася падтрыхтоўкай, рэдагаваннем і ўкладаннем тэкстаў для гэтай кнігі.

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Дата: 17 жніўня.

Пачатак у 18.30.

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Адрас: г. Гродна, вул. Савецкая, 3.

Уваход вольны. Шчыра запрашаем!

budzma.by

беларусы ў свецекнігіпрэзентацыіГродна

афішабеларусы ў свеце

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
18 жніўня 2017

100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля

Чытаць далей...
52