Вярцінскі Анатоль Ільіч

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Вярцінскі Анатоль (Anatoĺ Viarcinski, Anatol Vjartsinski), нарадзіўся 18.11.1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967-1982 гг. - літкансультант, сакратар праўлення СП Беларусі. У 1986-1990 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Адначасова рэдагаваў штогоднік перакладной літаратуры "Далягляды". Шмат гадоў працаваў на розных пасадах у штаце Саюза Пісьменнікаў Беларусі.

Вярцінскі Анатоль (Anatoĺ Viarcinski, Anatol Vjartsinski), нарадзіўся 18.11.1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967-1982 гг. - літкансультант, сакратар праўлення СП Беларусі. У 1986-1990 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Адначасова рэдагаваў штогоднік перакладной літаратуры "Далягляды". Шмат гадоў працаваў на розных пасадах у штаце Саюза Пісьменнікаў Беларусі. З 1990 г. быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, узначальваў Камісію ВС па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека. Уваходзіў у склад Камісій по распрацоўцы тэкстаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і новай Канстытуцыі РБ (1994).  У 1977 г. прымаў удзел у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1964 г.

Дэбютаваў з вершамі ў 50-я гг. (студэнцкая газета «Беларускі ўніверсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»).

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). Вершы і п'есы Анатоля Вярцінскага перакладаліся на многія мовы свету. У 2005 годзе выйшаў у перакладзе на ўкраінскую мову зборнік яго выбраных твораў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Фотаздымкі

Бібліяграфія

«Песня пра хлеб». Кніга паэзіі. 1962 г.

«Тры цішыні». Кніга паэзіі. 1966 г.

«Чалавечы знак». Кніга паэзіі. 1968 г.

«Выбранае». Кніга паэзіі. 1973 г.

«З'яўленне». Кніга паэзіі. 1975 г.

«Час першых зорак». Кніга паэзіі. 1976 г.

«Ветрана». Кніга паэзіі. 1979 г.

«Высокае неба ідэала». Кніга публіцыстыкі. 1980 г.

«Святло зямное». Кніга паэзіі. 1981 г.

«Дзякуй, вялікі дзякуй». Зборнік п'ес для дзяцей. 1983 г.

«Нью-Йоркская сірэна». Кніга публіцыстыкі. 1987 г.

«Хлопчык глядзіць». Кніга паэзіі. 1992 г.

«Трывожны досьвітак». Кніга публіцыстыкі. 1994 г.

«Жанчына. Мужчына. Каханне...». Кніга паэзіі. 2003 г.

«Жыцьмем. Вершы і паэмы».  2012 г.