Данілаў Іван Пятровіч

Данілаў Іван Пятровіч

Данілаў Іван Пятровіч

Данілаў Іван Пятровіч

Данілаў Іван нарадзіўся 27 верасня 1924 г. у в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на, удзельнік Айчыннай вайны, аўтар кніг «Записки западного белоруса» (2007), жыве ў Мінску.

Нарадзіўся ў вёсцы Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 красаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года ў партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. З 1944 года ў Чырвонай Арміі — радавы стралковай роты. Быў цяжка паранены. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе. У 1949 годзе скончыў фельчарскую школу ў Пінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1955 годзе і працаваў урачом Поразаўскай раённай бальніцы, галоўным урачом Поразаўскага раёна. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1961—1964 гадах — асістэнт кафедры, з 1963 года — дацэнт. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние хронического тонзиллита на состояние сосудистой системы». З 1964 года І. П. Данілаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві, якую займаў па 1973 год, і адначасова галоўны гематолаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Переливание крови, стабилизированной с помощью фосфатноцитратных целлюлозных сорбентов». З 1974 года на пасадзе загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медінстытута. У 1982—1983 гадах кансультант бальніцы ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы. У 1983—1989 гадах зноў на пасадзе загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. У 1990—1993 гадах І. П. Данілаў займаў пасаду загадчыка лабараторыі гематалогіі Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік гематалагічнага аддзела Навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.

Аўтар навуковых прац па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, па праблемах удасканальвання метадаў стабілізацыі кансервавання крыві, прызначанай для масавых пераліванняў, праблемах тромбафіліі і рэалогіі крыві пры інфаркце міякарда і хранічных захворваннях лёгкіх і інш. Кіраваў падрыхтоўкай 2 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, сярод якіх 6 манаграфій і 14 вынаходніцтваў, а таксама васьмі публіцыстычных выданняў. Сярод апублікаванага:

  • Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезнй. — Мн., 1975.;

  • Хронический бронхит. — Мн., 1989. (разам з А. Э. Макарэвічам);

  • Размышления западного белоруса (2009), 

  • Записки западного белоруса (2011), 

  • История не из учебника (2012).


Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў (з 1968 года), член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 5 лістапада 2009 года). Абіраўся дэпутатам раённага Савета ў Мінску (1968—1971).


Узнагароды і званні:

  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені

  • Медалі

  • Знак «Выдатніку аховы здароўя СССР»

  • Знак «Выдатніку аховы здароўя МНР»

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс