Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Дайнека Леанід Мартынавіч

Дайнека Леанід Мартынавіч

Дайнека Леанід Мартынавіч

Дайнека Леанід, нарадзіўся 28.01.1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле скончыў тэхнічную навучальню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі (1960-1963). У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на Беларускім тэлебачанні. У 1972-1989 гг. - адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 г. - загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1970 г. Узнагароджаны медалямі.

Біяграфія

Дайнека Леанід, нарадзіўся 28.01.1940 г. у вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1956) працаваў на будоўлях Калінінграда і Свярдлоўскай вобласці. У Ніжнім Тагіле скончыў тэхнічную навучальню (1959). Працаваў электрыкам на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце. Служыў у Савецкай Арміі (1960-1963). У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў старшым рэдактарам на Віцебскай студыі тэлебачання, на Беларускім тэлебачанні. У 1972-1989 гг. - адказны сакратар часопіса «Маладосць», з 1989 г. - загадчык рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1970 г.

Узнагароджаны медалямі.

Першы верш апублікаваў у 1961 г. (газета Ўральскай ваеннай акругі «Красный боец»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».

Бібліяграфія

«Галасы». Вершы. 1969 г.

«Бераг чакання». Вершы. 1972 г.

«Начныя тэлеграмы». Вершы. 1974 г.

«Бацькава крыніца». Зборнік апавяданняў. 1976 г.

«Людзі і маланкі». Раман. 1978 г.

«Мая вясна саракавая». Вершы. 1979 г.

«Запомнім сябе маладымі». Раман. 1981 г.

«Футбол на замініраваным полі». Раман. 1983 г.

«Вечнае імгненне». Вершы. 1985 г.

«Меч князя Вячкі». Раман. 1987 г.

«След ваўкалака». Раман. 1988 г.

«Сняжынкі над агнём». Вершы і паэмы. 1989 г.

«Жалезныя жалуды». Раман. Часопіс «Маладосць». 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...