Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Кабржыцкая Таццяна Вячаславаўна

Кабржыцкая Таццяна Вячаславаўна

Кабржыцкая Таццяна Вячаславаўна

Кабржыцкая Таццяна, нарадзілася 15.08.1941 г. у горадзе Кіеве (Украіна) у сям'і служачых. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Алма-Ату.

Біяграфія

У 1946 г. сям'я пераехала ў Львоў. Скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964). Працавала завучам Вязаўскай сярэдняй школы на Львоўшчыне (1964-1966), рэдактарам выдавецтва Львоўскага ўніверсітэта (1966-1967), вучылася ў аспірантуры пры гэтым універсітэце (1967-1971). У 1971-1980 гг. - навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, з 1980 г. - дацэнт кафедры расейскай савецкай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 г.

У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1963 г. З В.Рагойшам выдала кнігі «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (1976), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (1990) і падрыхтавала да публікацыі кнігу С.Палуяна «Лісты ў будучыню» (1989).

На ўкраінскую мову пераклала творы М.Багдановіча, У.Караткевіча, асобным выданнем выйшлі аповесці В.Быкава «У тумане», «Аблава», раман «Мёртвым не баліць» (Кіеў, 1990). З украінскай мовы пераклала кнігу для настаўнікаў Д.Тхаржэўскага і Ў.Гекта «Праблемнае навучанне...» (1986).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...