Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Каржанеўская Галіна Анатольеўна

Каржанеўская Галіна Анатольеўна

Каржанеўская Галіна Анатольеўна

Каржанеўская Галіна, нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1973) выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна.

Біяграфія

Каржанеўская Галіна, нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1973) выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна. У 1980-1982 гг. - рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1984 г. - карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. - загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1976 г.

З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіла ў 1967 г. Выступае і як крытык.

Бібліяграфія

«На мове шчасця». Зборнік пазіі. 1973 г.

«Мой сад». Вершы і паэма. 1976 г.

«Званы гадоў». Зборнік пазіі. 1980 г.

«Іван Світаннік». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1981 г.

«Жыла-была». Зборнік пазіі. 1983 г.

«На што падобна аблачынка». Кніга вершаў для дзяцей. 1983 г. 

«Зуб мудрасці». П'еса. Часопіс «Маладосць», 1984 г.

«Шукайце кветку-папараць». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1985 г.

«Мора, аддай пярсцёнак». П'еса. Часопіс «Полымя», 1987 г. 

«Вечны водгук». Вершы і паэма. 1988 г.

«Сінічка на балконе». Кніга вершаў для дзяцей. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...