Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Крэбс Ігар Барысавіч

Крэбс Ігар Барысавіч

Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1969 г. у Віцебску. У 1986 годзе скончыў сярэднюю школу № 34, у 1983 г. – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Перакладае паэзію і прозу з нямецкай, рускай і ангельскай моў.

З 2013 г. супрацоўнічае з інтэрнэт-часопісам перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”: удзельнічае ў працы рады часопіса і перакладае мастацкія творы. У кніжнай серыі “PostScriptum” выйшаў яго пераклад кнігі Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” (2017), які быў прэзентаваны ў многіх гарадах у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Таксама ён пераклаў шэраг казак В. Гаўфа (надрукаваныя ў зборніку 2015 г.). Яго пераклады друкаваліся ў часопісе “ПрайдзіСвет” і газеце “Літаратурная Беларусь”: нямецкая папулярная музыка 1930-х, казкі В. Гаўфа, вершы Г. Гайнэ і Г. Гайма.

У серыі “Паэты планеты” выдаўца З. Коласа сёлета выйшаў зборнік выбраных перакладаў Г. Гайнэ. Паасобныя пераклады з ангельскай мовы выходзілі таксама ў зборніках Ў. Шэкспіра і Дж. Кітса.

Ігар Крэбс перакладае на беларускую мову вершы рускамоўнага беларускага паэта Б. Штэрна, які цяпер жыве ў Ізраілі. Гэтыя пераклады былі выкарыстаныя аўтарам у музычным праекце “СлухацьЎнавушніках”.

Асобныя пераклады размешчаныя на сайце “Літрадыё”.

І. Крэбс падрыхтаваў “Слоўнік рыбалоўнага жаргону” для часопіса “ПрайдзіСвет”, а таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы раздзела “Рыбалка” выдання “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка”.

Намінацыі і ўзнагароды:

2014: прэмія часопіса “ПрайдзіСвет”, намінацыя “Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.

2017: кароткі спіс прэміі Карласа Шэрмана (зборнік вершаў Г. Гайнэ).

 

Бібліяграфія

Папяровыя выданні

 

* Вільгельм Гаўф. Казкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. Бібліятэка СБП “Кнігарня пісьменніка”, Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, 336 ст., 6 казак.

* Ўільям Шэкспір. Выбраныя санеты. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. Серыя “Паэты планеты”, 88 ст., санет 71.

* Генрых Гайнэ. Выбраныя вершы. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. Серыя “Паэты планеты”, 84 ст.

* Джон Кітс. Выбранае. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. Серыя “Паэты планеты”, 92 ст., 2 вершы.

* Г.А. Бюргер, Р.Э. Распэ. Прыгоды барона Мюнхгаўзэна. З прадм. і камент. Мінск: Кнігазбор, 2017. Бібліятэка СБП “Кнігарня пісьменніка”, Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, 144 ст.

* Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка. Мінск: Медыял, 2017, 228 ст., раздзел “Рыбалка”.

 

Газетныя публікацыі

 

* В. Гаўф.  Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі. “Новы час” №32, 28.08.2015.

* В. Гаўф. Гісторыя Альмансора. “Новы час” № 25, 29.06.17.

 

Публікацыі ў інтэрнэце

 

* 8 публікацый у інтэрнэт-часопісе “ПрайдзіСвет”: пераклады з Г. Гайнэ, Г. Гайма, В. Гаўфа, Г.А. Бюргера, “Слоўнік рыбалоўнага жаргону”, “Нямецкая папулярная музыка 1930-х. Песні”.

* Асобныя пераклады на “Літрадыё”.

 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...