Ламан Петр Аляксандравіч

Ламан Петр Аляксандравіч

Ламан Петр Аляксандравіч

Ламан Петр Аляксандравіч

Ламан Пятро, нарадзіўся 11.07.1949 г. у вёсцы Маласельцы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1966 г. скончыў Ярэміцкую сярэднюю школу, працаваў трактарыстам у калгасе імя Чарняхоўскага Карэліцкага раёна. У 1967 г. паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1971) - акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. Сябра СП СССР з 1983 г.

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 г. (часопіс «Маладосць»). Першая кніжка вершаў «Споведзь агню» надрукавана ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979). 

Бібліяграфія

«Зерне імгненняў». Зборнік вершаў. 1983 г.

«Стары млын». Зборнік вершаў. 1988 г.

«Астравы». Кніга аповесцей. 1989 г.

«Мая душа як ястраб дзікі». Тэлеп'еса. Пастаўлена ў 1990 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс