Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Лаўшук Сцяпан Сцяпанавіч

Лаўшук Сцяпан, нарадзіўся 28.07.1944 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочых. Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна.

Біяграфія

Лаўшук Сцяпан, нарадзіўся 28.07.1944 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочых.

Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970-1973 гг. займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працуе навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1982 г.

З 1972 г. выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Адзін з аўтараў «Істории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-1982), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У.І.Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987).

Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка Ў.Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П'есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А.Макаёнка (1986-1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989).

Бібліяграфія

«Сучасная беларуская драматургія». 1977 г.

«З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі». Брашура. 1977 г.

«Першы народны артыст БССР». Брашура. 1982 г.

«Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я - пачатак 30-х гг.)». 1984 г.

«Высокія арбіты грамадзянскасці». Брашура. 1984 г.

«Кандрат Крапіва і беларуская драматургія». 1986 г.

«На драматургічных скрыжаваннях». 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...