Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ліс Арсень Сяргеевіч

Ліс Арсень Сяргеевіч

Ліс Арсень Сяргеевіч

Ліс Арсень, нарадзіўся 04.02.1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага рана. У 1957-1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Біяграфія

Ліс Арсень, нарадзіўся 04.02.1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага рана. У 1957-1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1962 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1967 г.

У друку па пытаннях беларускай культуры пачаў выступаць у 1955 г. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (з І.Цішчанкам, зняты ў 1984) і «Прысады жыцця» (з А.Вялюгіным, зняты ў 1985).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці.

Бібліяграфія

«Браніслаў Тарашкевіч». 1966 г.

«Мікола Шчакаціхін». 1968 г.

«Петра Сергіевіч». 1970 г.

«Беларускія народныя песні». Укладанне зборніка. 1970 г.

«Купальскія песні». 1974 г.

«Жніўныя песні». Укладанне зборніка. 1974 г.

«Пякучай маланкі след». 1981 г.

«Восеньскія і талочныя песні». Укладанне зборніка. 1981 г.

«Вечны вандроўнік». 1984 г.

«Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы». Укладанне зборніка, з Я.Саламевічам. 1984 г.

«Купальскія і пятроўскія песні». Укладанне зборніка. 1985 г.

«Песню - у спадчыну». 1989 г.

«Валачобныя песні». 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...