Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Ліўшыц Уладзімір Майсеевіч

Уладзiмiр Лiўшыц нарадзiўся 1.02.1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласцi ў сям'i служачых. Бацькi – ураджэнцы Беларусi.

Біяграфія

Бацька Маiсей Хаймавiч, iнвалiд па зроку, добраахвотнiкам абараняў Ленiнград, мацi – Соф'я Давыдаўна, была з дачкой эвакуiравана ў г. Красны Кут. З чэрвеня 1946 года сям'я жыве ў г. Горкi Магілёўскай вобласцi.

У 1964 годзе скончыў Горацкую СШ №2. Год працаваў на вытворчасцi. У 1969 годзе з адзнакай скончыў гiстарычны факультэт Магiлеўскага педагагiчнага iнстытута, у 1980 годзе – завочна аспiрантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсiтэта. Кандыдат фiласофскiх навук (1980), дацэнт (1981). З 1969 года працаваў выкладчыкам гiсторыi ў Панкратаўскай сярэдняй школе Горацкага раёна, служыў у Савецкай Армii, працаваў iнспектарам РАНА Горацкага райвыканкама, асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам кафедр навуковага камунiзму, фiласофii i палiталогii, маркетынгу і права, гiсторыi дзяржавы i права Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii, рэдактарам часопiса "Вестник БСХА". З 1988 па 2005гг. працаваў дырэктарам Горацкага гiстарычна-этнаграфiчнага музея.

Першы артыкул надрукаваў у часопiсе "Маладосць" у 1970 годзе. Цяпер аўтар 50 кнiг і брашур, больш як 600 артыкулаў па гiсторыi, краязнаўству, этнаграфii, лiтаратуразнаўству, фiласофii, сацыялогii, палiталогii, праву, гiсторыi аграрнай адукацыi i педагогiцы. Пiша на беларускай i расейскай мовах.

 

З 2007 года жыве ў Ізраілі ў г. Нацрат Іліт, займаецца лiтаратурнай i навуковай працай.

Бібліяграфія

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

"Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса". Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі. 1992г. (в сааўт.)

"Літаратурны музей М. Гарэцкага". Кароткі даведнік.1997г.

"Сын вескі". Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці Васіля Каваля.  1998г.

"Даследчык беларускай літаратуры". Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці Б.Іофе. 1999г.

"Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса".  2001г.

Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка» (1926-1928 гг.). Карoткi нарыc аб гiсторыi стварэння i дзейнасцi. Горкi, 2013.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...