Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ляхновіч Павел Аркадзьевіч

Ляхновіч Павел Аркадзьевіч

Ляхновіч Павел Аркадзьевіч

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года на поўначы Мінскага раёна, ў в. Сярэдняя. Раньняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў, Валожынскага раёна. Адукацыю атрымоўваў ў Кіявецкай пачатковай (1961-65 г.г.), потым у Ракаўскай сярэдняй школе (1965-71 г.г.), Касьпійскім вышэйшым ваенна-марскім чырвонасьцяжным вучылішчы імя Кірава ў м. Баку, Азэрбайджан (1972-77 г.г.). Пасьля сканчэньня КВВМЧВ ім. Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту( ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэньня К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года на поўначы Мінскага раёна, ў в. Сярэдняя. Раньняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў, Валожынскага раёна.

Адукацыю атрымоўваў ў Кіявецкай пачатковай (1961-65 г.г.), потым у Ракаўскай сярэдняй школе (1965-71 г.г.), Касьпійскім вышэйшым ваенна-марскім чырвонасьцяжным вучылішчы імя Кірава ў м. Баку, Азэрбайджан (1972-77 г.г.).

Пасьля сканчэньня КВВМЧВ ім. Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту( ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэньня К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе.

Працаваў аўтасьлесарам, намесьнікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, "выбівалам" у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газэтах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце.

Першыя публікацыі былі на старонках "Пінскага весніка" ў пачатку 90-х.

Празаік, перакладчык, журналіст.

Жыве ў Пінску.

Бібліяграфія

"Пачатак сезона"- зборнік апавяданьняў, 1998 г.

"З Богам у Расеі" В. Цішэк, Даніэль Флягерты - пераклад з польскай, 2003 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...