Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Мароз Уладзімір (Uladzimir Maroz, псеўданімы Уладзімір Забраннік, Іван Дойлід) – паэт, празаік, эсэіст, сцэнарыст, кінарэжысёр.

Біяграфія

Мароз Уладзімір, нарадзіўся 11.06.1953 года ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Сярэднюю школу скончыў у вёсцы Даманава таго ж раёна (1970). Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1975), Літаратурны інстытут імя А.М.Горкага ў Маскве (1983). Працаваў інжынерам на Вытворча-тэхнічным аб’яднанні “Інтэграл” (1975-1977), архітэктарам у Дзяржаўным праектным інстытуце “Мінскпраект” (1977-1981), старшым рэдактарам Дзяржкіно БССР (1981-1988), вядучым рэдактарам студыі “Летапіс” кінастудыі “Беларусьфільм” (1988-1998), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка” (1998-2004). З 2005 года – вядучы рэдактар студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Першыя вершы надрукаваў у Івацэвіцкай раённай газеце “Кастрычнік” (“Івацэвіцкі веснік”) (1978). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997 года, Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1997 года.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровай граматай (1994) і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2009), медалём Беларускага саюза кінематаграфістаў “За выключныя заслугі ў беларускім кінематографе” (2009).

 

Фільмаграфія

кінарэжысёр дакументальных фільмаў

 

И пусть нам вечным памятником будет (2006)

Нефтяная жемчужина Беларуси (2006)

Лазер Алфёрова (2008)

Міфалагемы Родзіна (2009)

Беларусьфільм 2010 (2010)

 

аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў

Приглашают универмаги (1984)

Фестиваль, фестиваль… (1985)

Белорусский эксперимент в действии (1986)

Кірыла Тураўскі; Уз’яднанне (у сааўтарстве з Ю.Цвятковым): Роздум ля палітры (у сааўтарстве з С.Гайдуком); К доброму научению… (усе 1990)

Іван Насовіч; Філамат Тамаш Зан  (абодва 1991)

Браты Ермаловічы (у сааўтарстве з В.Кавалёвым); Беларусь – мая радзіма;  Леў Сапега, канцлер; Рэха збройнага чыну;  Беларусь. Свята праваслаўя  (усе 1992)

Успамін пра Міколу Равенскага (1993)

За брамай забытых мелодый; Крыж ля дарогі (абодва 1994)

Сымон Будны. Паэма (1995)

Крэва (у сааўтарстве з М.Жданоўскім); Гульні на заснежаным полі (абодва 1996)

Гораду і свету; Зорка Афанасія; Смаленне вепрука (усе 1997)

Згадкі страчанага раю (1998)

Дворец республики; Брызги победы (у сааўтарстве з У.Цеслюком) (абодва 2000)

Сумаревы. Откровения души (у сааўтарстве з У.Цеслюком); Колокола благовеста  (у сааўтарстве з У.Цеслюком); Малофеев. 20 лет спустя (у сааўтарстве з У.Цеслюком) (усе 2001)

Минск, моя столица (2002)

Воспоминание о подвиге (у сааўтарстве з У.Цеслюком) (2003)

Прекрасное далеко (у сааўтарстве з У.Цеслюком); Пакуль зямля трывае; Пад крылом анёла; Полоцк; Могилев; Смоленск; Пинск (усе 2005)

Скарбніца слова; Чернобыльский крест; Здравствуй, Беларусь!;  Леанід Левін. Вайна і любоў; Главный банкир; Так держать, Вертелишки; Борисов (усе 2006)

Айцец Сергій; Пясняр з нарачанскага краю (абодва 2007)

Белорусский крест; Галерея (абодва 2008)

Знакі лёсу. Віктар Казько; Іван Мележ. Туманы над багнаю; Конституция моей страны (усе 2009)

Свет Караткевіча; Паходня вайны; Кандрат Крапіва; Косава. Маленькі горад з вялікай гісторыяй (усе 2010)

У пошуках новай зямлі; Старажытнае слова. Лёс Міхала Баброўскага (абодва 2011)

Беларусь. 4 гады вайны (2012)

Белорусская дипломатия. Первый министр (2013)

 

Шэраг фільмаў адзначаны прызамі і ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў. Фільм “Успамін пра Міколу Равенскага” у ліку трох фільмаў рэжысёра Міхаіла Жданоўскага адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994).

Бібліяграфія

Пяшчотны дотык. Крыло: Зборнік вершаў. (Першая кніга паэта) Мн., 1984.

Киномеханик. (Учащимся о профессиях) Мн., 1986.

Голас: Вершы. Мн., 1993.

Рэй: Вершы. Мн., 1993.

Мінск старадаўні і малады. (Існасць Беларусі) (на руск., бел., англ.мовах) Мн., 2002.

Хутаранская зорка: Кніга лірыкі. Мн., 2002.

Беларускі храм: Эсэ. Мн., 2003.

Мінск. Верхні горад. (Помнік) (на бел., анг., руск. мовах) Мн., 2003.

Мінск. Плошча Перамогі. (Помнік) (у сааўтарстве з В.Мішчанкам, на бел., анг., руск. мовах) Мн., 2003  .

Мінск старадаўні і малады. (Існасць Беларусі) (2-е дап. выд., на руск., бел., анг. мовах) Мн., 2003.

Мінск старадаўні і малады. (Існасць Беларусі) (3-е дап. выд., на руск., бел., анг. мовах) Мн., 2004.

За брамай забытых мелодый: Эсэ, вершы,  мініяцюры. Мн., 2004.

ОАО «Мозырский НПЗ». Страницы биографии. (у сааўтарстве з Н.Усатавай, на руск., анг. мовах) Мн., 2004.

Дабрадаць: Вершы, эсэ. (Мне свеціць сонцам Наднямонне) Мн., 2006.

Мінск старадаўні і малады. (Існасць Беларусі) (4-е дап. выд., на руск., бел., анг. мовах) Мн., 2006.

Магілёў. (Існасць Беларусі)  (у сааўтарстве з А.Сердзюковым, на бел., руск., анг. мовах) Мн., 2007.

Мінск. Кастрычніцкі раён. (Сталіца Рэспублікі Беларусь)  (у сааўтарстве з В.Мішчанкам і А.Марусам, на бел., руск., анг. мовах) Мн., 2008.

Шляхцянка-восень: Лірыка любові й кахання. Мн., 2012

 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...