Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Мазько Андрэй Іванавіч

Мазько Андрэй Іванавіч

Мазько Андрэй Іванавіч

Андрэй Іванавіч Мазько. Паэт. Нарадзіўся 20.03. 1955 у вёсцы Упірава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Біяграфія

Выхоўваўся і вучыўся ў Гарадзецкай, Жабінкоўскай, Пружанскай школах-інтэрнатах. У 1977 годзе закончыў з адзнакай Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску і да 1982 года працаваў галоўным інжынерам калгаса "Кастрычнік" Іванаўскага раёна.

Без адрыву ад вытворчасці завяршыў вучобу ў аспірантуры БІМСГ. Закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Узначальваў аддзел па эканоміцы і рынкавых адносінах, упраўленне гарадской гаспадаркі, працаваў начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры Іванаўскага райвыканкама.

У 2001 годзе прыняты ў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Вожык", "Беларусь", "Крыніца", "Родная прырода", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", а таксама іншых рэспубліканскіх і абласных газетах.

Бібліяграфія

Аўтарскія кнігі:

"Жывы калодзеж" (Вершы), 1999;

"Дні і ночы мае..." (Вершы), 2003.

Удзел у калектыўных зборніках:

"Дзядзінец" (1999)

"Добрыя словы кажыце" (2000)

 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...