Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Мехаў Уладзімір Львовіч

Мехаў Уладзімір Львовіч

Мехаў Уладзімір Львовіч

Мехаў Уладзімір (Няхамкін), нарадзіўся 25.03.1928 г. у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага. У 1945-1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела.

Біяграфія

Мехаў Уладзімір (Няхамкін), нарадзіўся 25.03.1928 г. у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1945-1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. У 1960-1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё. Потым зноў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» - загадчык аддзела, адказны сакратар. У 1975-1988 гг. - старшы рэдактар, каментатар на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1960 г.

У друку з мастацкімі творамі выступае з 1951 г. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў. Асобныя эсэ і апавяданні ўвайшлі ў зборнікі, якія выпушчаны на расейскай мове, «Зарево» (1977), «Старинная гравюра» (1982), «...О которых я очень забочусь» (1988).

Аўтар п'ес для юнацтва, сцэнарыяў больш як дваццаці дакументальных фільмаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных дакументальных фільмаў - «Рэвалюцыя дае нам права», «Мост», «Чарвякову... спешна... Ленін», «Гісторыя адной тэлеграмы».

Бібліяграфія

«Сцяг над рэўкомам». Зборнік прозы. 1958 г.

«Апошняя яўка». Зборнік прозы. 1959 г.

«Помнік герою». Зборнік прозы. 1961 г.

«Станцыя паблізу Тамбова». Зборнік прозы. 1964 г.

«Чырвоны губернатар». П'еса. Пастаўлена ў 1967 г.

«Палёт». П'еса. Пастаўлена ў 1969 г.

«Добры вечар, камбат». Зборнік прозы. 1970 г.

«Слухаецца справа аб замаху». Зборнік прозы. 1972 г.

«Старадаўняя гравюра». Зборнік прозы. 1974 г.

«Сустрэчы ў радыёстудыі». Зборнік дыялогаў. 1985 г.

«Адкуль ты, Жан?». Пераклад на беларускую мову кнігі Ш.Ракіпава.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...