Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія

Нарадзілася 27.02.1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, працавала ў школах Шчучынскага і Карэліцкага раёна. У 1992 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, у 1993 – абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай. Праблема лірычнага героя” (Савет па абароне пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН). Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2001 г.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1992 г.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: “Беларуская літаратура нашаніўскай пары”, “Літаратура Гарадзеншчыны”, “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа”.

Бібліяграфія

Апублікавала звыш 250 навуковых працаў, сярод якіх кнігі: “Іду па слядах: Літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ” (Гродна, 1997), “Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы” (Слонім, 2002), “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (Гродна, 2010), “Матыўная прастора беларускай літаратуры” (у суаўтарстве), “Наталля Арсеннева: Шлях да Беларусі” (Мінск, 2013), метадычныя дапаможнікі:  “Метадычныя парады па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (пачатак стагоддзя)” (Гродна, 1997), “Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсе “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа” (Гродна, 2001), “Беларуская літаратура ХХ ст. (пачатак стагоддзя): Метад. парады” (Гродна, 2005), “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах: Вучэбна-метадычны дапаможнік” (Гродна, 2010). 

Аўтар паэтычнага зборніка “Пярсцёнак” (1997). 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...