Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

Разанаў Алесь (Alieś Razanaŭ, Ales Razanau, Ales Razanaw). Паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 05.12.1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969 г. перавёўся ў Берасцейскі педагагічны інстытут (скончыў у 1970). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі. З 1972 г. у Менску - літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», бюлетэня «Родная прырода». У 1974-1986 гг. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 г. - віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябра СП СССР з 1972 г.

З вершамі ў друку выступіў у 1961 г.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Бібліяграфія

«Адраджэнне». Зборнік паэзіі. 1970 г.

«Назаўжды». Зборнік паэзіі. 1974 г.

«Каардынаты быцця». Зборнік паэзіі. 1976 г.

«Шлях - 360». Зборнік паэзіі. 1981 г.

«Гэй, хавайцеся!». Пераклад на беларускую мову кнігі К.Саі для дзяцей. 1982 г.

«Выйду з сэрцам, як з паходняй!..». Складанне кнігі паэзіі Я.Купалы. 1982 г.

«Вастрыё стралы». Зборнік паэзіі. 1988 г.

«Сон у Іванаву ноч». Пераклад на беларускую мову п'есы Ў.Шэкспіра (у зборніку «Тры камедыі»). 1989 г.

«Час, калі пусцеюць сядзібы». Пераклад на беларускую мову рамана Ё.Авіжуса. 1989 г.

 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...