Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

(Вольф Рубінчык) нарадзіўся 26.06.1977 г. у Мінску.

Скончыў сярэднюю школу № 79 г. Мінска (1994), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Паліталогія" (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці "Мінская пошта" РУП "Белпошта" (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе (2014).

Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Займаўся публіцыстыкай, выдаваў газету "Анахну кан" (2002), часопіс "Шахматы-плюс" (2003-2004) і бюлетэнь "Мы яшчэ тут!" (2003-2009), актыўна супрацоўнічаў з часопісамі "АRCHE" і "Роднае слова".

На час прыёму ў СБП асноўны занятак -- пераклады (у 2011-2015 гг. пераклаў больш за 10 кніг з англійскай і французскай на рускую і беларускую). З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема ды інш.

Бібліяграфія

"На шахматныя тэмы" (Мінск, 2007).
"Жывуць вольныя шахматы" (Менск, 2010).
"На яўрэйскія тэмы" (Мінск, 2011).
"На ізраільскія тэмы" (Мінск, 2011).
"З гісторыі Беларусі шахматнай" (Мінск, 2012).
"Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні" (Мінск, 2014).
"Вартавы шахматнага лабірынта" (укладальнік; Мінск, 2015).

"Выйшла кніга" (Мінск, 2017)

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс