Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Роўда (Салаўёва) Марыя Аляксееўна

Роўда (Салаўёва) Марыя Аляксееўна

Роўда (Салаўёва) Марыя Аляксееўна

Навукоўка, перакладчыца, празаік.

Біяграфія

Марыя Роўда (сапр. Салаўёва Марыя Аляксееўна) нарадзілася 26.07.1975 года ў г. Менску. Каранямі з Мядзельшчыны і Магілёўшчыны. Вучылася ў розных сярэдніх школах г. Менска. У 1992 годзе скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «выкладчык ангельскай і нямецкай моваў» (1992–1997 гг.). У 1996 годзе на працягу аднаго семестра стажыравалася ва Універсітэце даліны Тэмзы, Лондан.

У 2005 годзе абараніла ў МДЛУ кандыдацкую дысертацыю па германістыцы ў галіне дыскурсійна-кагнітыўнага аналізу тэксту на тэму «Роля дыстантных адносінаў у структураванні і разуменні ангельскага мастацкага тэксту».

Працуе ў МДЛУ на катэдры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы з 1997 года.

Упершыню надрукавалася ў 1993 годзе ў “Нашай Ніве” (апавяданне «Вырві гэта зь мяне»). Ад гэтага часу друкавалася ў “Нашай Ніве” і “АRCHE Пачатак”. Выдавалася ў зборніках “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Менск: Логвінаў, 2007) і “Antologie Běloruských Povídek” (Brno: Větrné Mlýny, 2006).

У 2015 годзе выйшла з друку кніга аповесцяў і апавяданняў «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» (Менск: Кнігазбор).

Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію, дзіцячыя фільмы і мультфільмы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2016 года.

 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...