Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Савоська Павел Піліпавіч

Савоська Павел Піліпавіч

Савоська Павел Піліпавіч

Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёна. Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Работніца і сялянка". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Краю мой – Нёман". Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога" і "Запіскі халасцяка". Цяпер працуе тэхнікам у фірме "ЭПАМ-сістэмз". Жыве ў Мінску.

Біяграфія

Павел Савоська нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёна. Пасля заканчэння Залескай сярэдняй школы і Друйскай тэхнічнай вучэльні, служыў у Савецкай Арміі. Нейкі час працаваў настаўнікам, экскаватаршчыкам, грузчыкам і плытагонам на лесанарыхтоўках у Сібіры. Скончыў Ленінградскі горны інстытут. Працаваў на Чукотцы горным майстрам, геолагам у старацельскіх арцелях "Дальняя" і "Мінерал". Займаўся бура-падрыўнымі работамі на Паўднёвым Урале, Казахстане і ў Латвіі. Быў старшым майстрам на Віцебскім аб'яднанні "Кераміка". Працаваў у газетах "Культура" і "Кнігарня". Друкаваўся ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Работніца і сялянка". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка "Краю мой – Нёман". Выдаў кнігі прозы "Ранішняя дарога", "Запіскі халасцяка", "Апошні сезон" (2012 г.). Цяпер працуе тэхнікам у фірме "ЭПАМ-сістэмз". Жыве ў Мінску.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...