Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Сёмуха Васіль Сяргеевіч

Сёмуха Васіль Сяргеевіч

Сёмуха Васіль Сяргеевіч

Сёмуха Васіль, нарадзіўся 18.01.1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і лесніка. Рана застаўся без бацькоў - у 1942 г. яны былі расстраляны фашыстамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966-1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967-1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966-1970). З 1972 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1977 г.

Біяграфія

Сёмуха Васіль, нарадзіўся 18.01.1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і лесніка.

Рана застаўся без бацькоў - у 1942 г. яны былі расстраляны фашыстамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966-1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967-1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966-1970). З 1972 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку пачаў выступаць у 1959 г. Перакладае з нямецкай, латышскай, польскай моў.

Бібліяграфія

«Ад Эбра да Волгі». В.Брэдэль. Пераклад. 1959 г.

«Вайна без бітвы». А.Рэн. Пераклад. 1962 г.

«Марыя Сцюарт». Пераклад драмы Ф.Шылера. Пастаўлена ў 1968 г.

«Фаўст». Ё.В.Гётэ. Пераклад. 1976 г.

«Прысуджэнне прэміі». Г. дэ Бройн. Пераклад. 1977 г.

«Фінальны акорд». Г.Гофэ. Пераклад (з М.Навіцкім). 1979 г.

«Даўным-даўно ў нас дома...». Г.Фалада. Пераклад. 1981 г.

«Санеты Арфею».  Р.М.Рыльке. Пераклад. 1982 г.

«Польскія кветкі». Ю.Тувім. пераклад. 1984 г.

«Белы алень». В.Бэлшавіца. Пераклад. 1985 г.

«Прыйдзі, стваральны дух». Зборнік выбраных перакладаў. 1986 г.

«Каханне над вязамі». Пераклад п'есы О'Ніла. Пастаўлена ў 1987 г.

«Агонь і ноч». Я.Райніс. Пераклад. 1988 г.

«Гэты палкі каханак». Пераклад п'есы Н.Саймана. Пастаўлена ў 1988 г.

«Сны». К.Шэрман. Пераклад (з Р.Барадуліным). 1989 г.

«Лірыка». К.Маркс. Пераклад. 1989 г.

«Доктар Фаўстус». Т.Ман. Пераклад. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...