Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Цімафеева Юлія Пятроўна

Цімафеева Юлія Пятроўна

Цімафеева Юлія Пятроўна

Юлія Цімафеева (Yulya Tsimafiejeva, Julia Tsimafejeva), паэтка, перакладчыца.

Біяграфія

Нар. 12.01.1982 г.  у в. Спярыжжа Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладніцкую майстэрню.  Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет". Каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Жыве ў Мінску.

У 2012 годзе дэбютавала ў міжнародным жаночым слэме (Мінск) і ўвайшла ў тройку пераможцаў, саступіўшы толькі Сольі Крапу (Швецыя) і Веры Бурлак (Беларусь). Пераможца ў прозе конкурса для маладых пісьменнікаў "Экслібрыс", арганізаванага ГА "СБП" у 2012 г.

Аўтарка паэтычнага зборніка "Кніга памылак" (2014), які ўвайшоў у шортліст прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыі паэзія.

Бібліяграфія

Перакладала паэзію з ангельскай мовы – Ч. Букоўскі, М. Дзікмана, С. Крэйна, Э. Лоўэл, Ў. Ўітмана, з партугальскай – А. Каэйру, з гішпанскай – М. Эбну; прозу з ангельскай – Э. Ч. Асонду, М. Бірбам, Г. Ч. Босман, Ш. П. Гілман, Д.Г. Лоўрэнс, Дж. К. Оўтс, К. Шапэн і інш. 

Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў з’яўляліся ў часопісах “pARTizan”, “Паміж”, “ARCHE”, “Дзеяслоў”, газеце “Літаратурная Беларусь”. У 2011 годзе ў сумеснай серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” выйшаў том выбраных твораў Эдгара По, дзе ў ліку іншых былі надрукаваны пераклады апавяданняў “Залаты жук” і “Калодзеж і ківач” .

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...