Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

Чамярыцкі Вячаслаў, нарадзіўся 22.07.1936 г. у вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладэчанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладэчанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута.

Біяграфія

Чамярыцкі Вячаслаў, нарадзіўся 22.07.1936 г. у вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958-1959), карэктарам маладэчанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладэчанскага раёна (1959-1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965). З 1965 г. - навуковы супрацоўнік інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Друкавацца пачаў з вершаў у 1952 г. (наваградская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г.

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35).

Бібліяграфія

«Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры». Адзін з аўтараў. (т. I). 1968 г.

«Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў». Манаграфія. 1969 г.

«Істория белорусской дооктябрьской литературы». Адзін з аўтараў. 1977 г.

«Францыск Скарына» (з Г.Галенчанкам і В.Шматавым). На французскай мове - 1979 г. і на ангельскай - 1980 г., Парыж.

«Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд». Адзін з аўтараў. 1985 г.

«Слова пра паход Ігаравы». Складальнік зборніка. 1986 г.

«Істория всемирной литературы». Адзін з аўтараў. Т. 3, 1985 г., т. 4, 1987 г.

«Беларускі тытан эпохі Адраджэння». Брашура. 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...