Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест Васільевіч

Ялугін Эрнест, нарадзіўся 19.11.1936 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Дзіцячыя гады прайшлі на радзіме бацькоў - у Крычаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1954) стаў літсупрацоўнікам пры крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма», з 1955 г. - літсупрацоўнік гэтай газеты. Працаваў у мсціслаўскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1957-1960), у шматтыражцы «За коммунистический труд» (Салігорск). Скончыў завочна аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962).

Біяграфія

Ялугін Эрнест, нарадзіўся 19.11.1936 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

Дзіцячыя гады прайшлі на радзіме бацькоў - у Крычаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1954) стаў літсупрацоўнікам пры крычаўскай раённай газеце «Шлях сацыялізма», з 1955 г. - літсупрацоўнік гэтай газеты. Працаваў у мсціслаўскай раённай газеце «Калгасная праўда» (1957-1960), у шматтыражцы «За коммунистический труд» (Салігорск). Скончыў завочна аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1961 г. - літсупрацоўнік, загадчык аддзела, адказны сакратар газеты «Знамя юности», з 1966 г. - раз'язны карэспандэнт «Сельской газеты», у 1969-1972 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва». З 1976 г. - супрацоўнік часопіса «Неман», у 1978-1984 гг. - намеснік галоўнага рэдактара. З 1990 г. - рэдактар газеты «Наша слова». Сябра СП СССР з 1972 г.

Першы нарыс надрукаваў у 1955 г. (газета «Советская Белоруссия»), першае апавяданне ў 1966 г. (газета «Знамя юности»). Піша на расейскай і беларускай мовах. 

Бібліяграфія

«Камни Млечного Пути». Аповесць. 1969 г.

«Мстиславцев посох». Аповесць. 1971 г.

«Соленая планета». Кніга нарысаў. 1973 г.

«Острова». Раман. 1975 г.

«Мсціслаў: звенні часу». Сцэнарый дакументальнага тэлефільма. 1984 г.

«Последний князь». Асобным выданнем у кнізе «Острова. Последний князь». 1986 г.

«Год-другой в Алжире». Раман. Часопіс «Неман», 1986 г.

«Сіндбад вяртаецца». Аповесць. 1988 г.

«Без эпітафіі». Аповесць. 1989 г.

«Только камни». Аповесць і эсэ. 1989 г.

«Без эпітафіі». Сцэнарый дакументальнага тэлефільма. 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...