Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

Уладзіслаў Ахроменка (Uladzislaŭ Achromienka) нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Жыве ў Мінску і Чарнігаве.

Біяграфія

Бацька, Ігар Яўхімавіч — інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, — выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. 

Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978—1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981—1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі (1984-89, клас прафесара Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). 

Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса «Крыніца», рэдактарам аддзела часопіса «Бярозка», адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты «Культура», рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы «Ніва» (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі. Першае апавяданне — часопіс «Бярозка» (1988). 

Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана. 

Жанаты, трое дзяцей.

Бібліяграфія

Аўтар кніг прозы:

«Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр),

кінараман «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам),

«Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам),

«Тэорыя змовы» (2011). 

Аўтар п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам). Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, чэшскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...