Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

Арлоў Уладзімер (Uladzimir Arloŭ, Uladzimier Arloŭ, Uladzimir Arlow), празаік, паэт, эсэіст, аўтар навукова-папулярных кніг па гісторыі Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 25.08.1953 г. у горадзе Полацку ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» - карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. - рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». 

Афіцыйны сайт: arlou.by

Узнагароды:

1986 — Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (за кнігу «Добрыя дзень, мая Шыпшына»).

1991 — Мэдаль Францішка Скарыны (за ўнёсак ў распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі). 1993 — Выдавецкая прэмія імя Ўладзімера Караткевіча.

1996 — Ляўрэат Літаратурнай прэміі Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра.

1998 — Прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (за зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню»).

2010 — Міжнародная прэмія «Эўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш»), Гданьск.

Бібліяграфія

Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World — УП «Рифтур», Мінск, 2014

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013

This country called Belarus. An Illustrated History — KALLIGRAM, Bratislava, Slovakia, 2013

Страна Беларусь. Иллюстрированная история — KALLIGRAM, Братислава, Словакия, 2013

Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013

Ордэн Белай Мышы. (Серыя «Я кнігу маю») — Мн., 2013

Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. — Мн., 2012

Пакуль ляціць страла. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012

Тайны полоцкой истории. — Мн., 2012

Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011

Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010

Усё па ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. — Мн., 2009

Prom przez kanał La Manche.. — Gdańsk., 2009

Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мн., 2008.

Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

Паўстанцы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

Сны імператара. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008

Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Выдавец Алесь Калоша, 2007

Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007

Час чумы. Аўдыёкніга. — Выдавец ІП Алесь Калоша, 2006

Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006

Kochanek jej wysokości. — Wrocław. 2006

Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. (Фота Сяргея Плыткевіча.) — Мн., 2005

Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005

Реквієм для бензопилки. — Київ, 2005

Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005

Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004

Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003

Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Марцін (Славакія), 2003

Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001

Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001

Requiem dla piły motorowej. — Białystok, 2000

Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы. — Мн., 2000

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
(У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — Вільня, 1999, 2000, 2002

Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998

Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998

Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998

Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003

Тайны полоцкой истории. — Мн., 1995

Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995

Таямніцы полацкай гісторыі. — Мн., 1994, 2000, 2002

Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994

Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993

Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992

«Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992

Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992

Еўфрасіння Полацкая. Ефросиния Полоцкая. — Мн., 1992

Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992

Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991

Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990

Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989

День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988

Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...