Бембель Алег Андрэевіч

Бембель Алег Андрэевіч

Бембель Алег Андрэевіч

Бембель Алег Андрэевіч

Бембель Алег Андрэевіч - паэт, публіцыст, філосаф.  Нар. 16 снежня 1939 у Мінску. Псеўданімы: Зніч, А. Зніч. Сябар Саюзу пісьменнікаў БССР/Беларусі  з 1989. Працаваў у Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Скарыны (з 1991). З 1996 ― у послуху ў праваслаўным манастыры ў Жыровічах.

Бембель Алег Андрэевіч - паэт, публіцыст, філосаф.  Нар. 16 снежня 1939 у Мінску. Псеўданімы: Зніч, А. Зніч.

Сын вядомага скульптара Андрэя Бембеля. Скончыў Мінскую кансерваторыю (1969), аспірант Інстытуту філасофіі і права АН БССР (1971—1974); дысертацыя аб народных і інтэрнацыянальных элементах у літаратуры не была абароненая, таму што працу прызналі «нацыяналістычнай». Працаваў на тэлебачанні (1983—1984); у Акадэміі навук БССР (1984—1986). За выданне ў Лондане сваёй працы быў рэпрэсаваны ў 1986 годзе. Сябар Саюзу пісьменнікаў БССР/Беларусі  з 1989. Працаваў у Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Скарыны (з 1991). З 1996 ― у послуху ў праваслаўным манастыры ў Жыровічах.

Працу над кнігай «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс» здзяйсняў у 1979—1981.

Кніга была прысвечана моўнай сітуацыі ў БССР і рэальнаму стану беларускай мовы ў СССР. У час напісання кнігі Бембель праводзіў шырокае анкетаванне па гэтай тэме, што тады было забароненай тэмай для савецкіх сацыёлагаў. Спачатку Бембель збіраўся выдаць кнігу афіцыйна, але пасля таго, як сталася зразумелым, што гэта немагчыма, працу пачалі распаўсюджваць у машынапісным варыянце; з дапамогай А. Каўкі і Ю. Туронка праца трапіла ў Лондан, дзе і была надрукаваная Таварыствам беларусаў Вялікабрытаніі (1985). Пасля выхаду кнігі Алег Бембель быў рэпрэсаваны: выключаны з КПСС (1986) і звольнены з Інстытуту філасофіі і права; аддзел эстэтыкі і псіхалогіі, дзе ён працаваў, быў распушчаны. Ва ўстановах навукі і культуры збіраліся сходы дзеля «асуджэння» яго дзейнасці. У канцы 1980-х ― пач. 1990-х гг. Алег Бембель стаўся актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху; пад псеўданімам «Зніч» публікаваў свае вершы ў самвыдаце і незалежнай прэсе (паэзія Алега Бембеля выдавалася ў ЗША і Польшчы). У 1989 супрацоўнічаў з часопісам «Праваслаўная думка»; як літаратурны дадатак да часопіса, зборнік вершаў Бембеля «Малітвы за Беларусь» быў упершыню выданы ў Беларусі. У Жыровіцкім манастыры выдаваў рэлігійна-культурны часопіс «Жыровіцкая абіцель».

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс