Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітры, нарадзіўся 12.01.1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1945-1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай навучальні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скон-чыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955-1959)

Біяграфія

Бугаёў Дзмітры, нарадзіўся 12.01.1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1945-1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай навучальні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скон-чыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955-1959), быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1959-1964). З 1964 г. - дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1961 г.

У друку выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі з 1957 г.Удзельнічаў у стварэнні «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966).

Адзін з аўтараў і рэдактараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў універсітэта «Беларуская савецкая літаратура» (ч. 1 - 1981, ч. 2 - 1982).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) за кнігу «Талент і праца».

Бібліяграфія

«Шчодрае сэрца пісьменніка». 1963 г.

«Паэзія Максіма Танка». 1964 г.

«Уладзімір Дубоўка». 1965 г.

«Максім Гарэцкі». 1968 г.

«Шматграннасць». 1970 г.

«Зброяй сатыры, зброяй праўды». 1971 г.

«Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа». 1977 г.

«Талент і праца». 1979 г.

«Чалавечнасць». 1985 г.

«Васіль Быкаў». 1987 г.

«Арганічнасць таленту». 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...