Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Буланда Вера Аляксандраўна

Буланда Вера Аляксандраўна

Буланда Вера Аляксандраўна

Вера Буланда нарадзілася ў г. Масква 26 сакавіка 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў: “Запалі імгненне” (Полацк, 1991, супольны зборнік лепельскіх паэтаў), “Мне не жыць без цябе” (Барысаў, 1997), “Цыганскія кастры” (Мінск, “Беларускі кнігазбор”, 2001), Дапаможнік для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры “Ад свята да свята” (Мінск, “Аверсэв”, 2007), “Не здраджу. Не предам” (Мінск, 2008), “И снова душу греет благодать” (Мінск, 2010, супольны зборнік літаратурнага аб’яднання «Натхненне”), Кніга прозы “Най-Люба-я” (Мінск, 2010), “І гаспода мая і мой храм” (Мінск, 2011. Супольны зборнік літаратурнага аб’яднання “Натхненне”), Нізка вершаў перакладзена на французскую мову расійскай паэткай Нінай Дзябольскай, якая ўвайшла ў зборнік “У краіне паэтаў” (Мінск, 2011), зборнік вершаў і “Казка пра Дуб і Дзядоўнік” – “Шчырая споведзь мая” (Мінск, 2012).

Біяграфія

Вера Буланда нарадзілася ў г. Масква 26 сакавіка 1955 г.

У 1972 г. скончыла Мсціжскую СШ. Да паступлення ў інстытут працавала ў яслях-садку №55 горада Мінска. У 1977 г. скончыла Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага. У час навучання ў ВНУ наведвала Народны тэатр мастацкага чытання “Жывое слова”, якім кіраваў А. А.Каляда. У 1981 г. закончыла курсы Маскоўскага Завочнага ўніверсітэта мастацтваў (тэатральны факультэт, акцёрскае аддзяленне). Настаўнічала на Віцебшчыне, Барысаўшчыне, у Мінску. Працавала адміністратарам і педагогам-арганізатарам у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Кіравала тэатральнымі калектывамі, лялечным гуртком пры школе, фальклорнымі гуртамі пры ДК “Спадчына” ў Лепельскім і “Прыданкі” ў Барысаўскім раёнах, атрымліваючы ўзнагароды, адна з іх – Міністэрства культуры Расіі – Масква. Падрыхтавала для пастаноўкі на сцэне п’есы Я.Купалы “Паўлінка”, А. Вярцінскага “Скажы сваё імя, салдат!”, У. Ягоўдзіка “Ясь, Яніна і каралева Аварыя”, свае сцэнарыі: “Пакуль вятры Чарнобыль раздзімаюць”, “Беларусі ў любові паклянуся!”, “Спачатку было Слова”, “Мы ласкаю матулінай сагрэты”, “І не знікаць паэтам вечна”, “Будзь жа век малады!”, “Мы жадаем шчасця вам!”, “Асуджан я любоўю пажыццёва”, “Ты – боль, паэзія, ты – быль”, “Зямля пад белымі крыламі” і інш.. Нямала Верай Буланда адноўлена абрадаў, сабрана беларускіх народных песень. Жыхарам Лепельшчыны і Барысаўшчыны асабліва запомніліся “Вячоркі”, “Вяселле” і “Сёння Купалле, заўтра – Ян”.

Вера Аляксандраўна — педагог вышэйшай катэгорыі, дэлегат Першага з’езда настаўнікаў, Настаўнік года ў Барысаўскім раёне (1998).

 

Бібліяграфія

Выдадзены зборнікі вершаў: “Запалі імгненне” (Полацк, 1991, супольны зборнік лепельскіх паэтаў), “Мне не жыць без цябе” (Барысаў, 1997), “Цыганскія кастры” (Мінск, “Беларускі кнігазбор”, 2001), Дапаможнік для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры “Ад свята да свята” (Мінск, “Аверсэв”, 2007), “Не здраджу. Не предам” (Мінск, 2008), “И снова душу греет благодать” (Мінск, 2010, супольны зборнік літаратурнага аб’яднання «Натхненне”), Кніга прозы “Най-Люба-я” (Мінск, 2010), “І гаспода мая і мой храм” (Мінск, 2011. Супольны зборнік літаратурнага аб’яднання “Натхненне”), Нізка вершаў перакладзена на французскую мову расійскай паэткай Нінай Дзябольскай, якая ўвайшла ў зборнік “У краіне паэтаў” (Мінск, 2011), зборнік вершаў і “Казка пра Дуб і Дзядоўнік” – “Шчырая споведзь мая” (Мінск, 2012).

Вершы друкаваліся ў шматлікіх выданнях: часопісах “Беларусь, “Алеся”, “Маладосць”, “Вясёлка”, “Зрок”, газетах “ЛіМ”, “Настаўніцкая газета”, “Віцебскі рабочы”, “Чырвоны прамень”, “Народная воля”, “Адзінства”, “Рэспубліка” і інш. Некаторыя гумарыстычныя апавяданні і бываліцы друкаваліся ў Барысаўскай раённай газеце “Адзінства”, у “Настаўніцкай газеце”, у часопісе “Вожык”.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...