Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 24 снежня 2013

Уладзь Лянкевіч. 70% вады

Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў".

Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без".

Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.

Некаторыя з вершаў, змешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі "зорачкамі", а нотным знакам: гэтыя тэксты сталіся песнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок і псіхадэлік гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Уладзь Лянкевіч з'яўляецца вакалістам і гітарыстам.

Відэа з выступаў калектыва глядзіце тут

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
28 чэрвеня 2017

Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
28 чэрвеня 2017

Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка

Чытаць далей...
Настассі Лазебнай — 65!
28 чэрвеня 2017

Настассі Лазебнай — 65!

Чытаць далей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
28 чэрвеня 2017

Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

Чытаць далей...
757