Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 27 сакавіка 2015

Наталля Русецкая. Каштаны ў кішэнях

Наталля Русецкая. Каштаны ў кішэнях

Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» папоўнілася новым выданнем — у «Кнігазборы» выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследчыцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў.

Нягледзячы на тое, што Наталля Русецкая нарадзілася ў Ніжагародскай вобласці (Расія), расла і вучылася ў Мінску (Беларусь), стала жыве і працуе ў Любліне (Польшча), значную частку свайго жыцця, даследчыцкай і творчай дзейнасці аўтарка прысвячае менавіта беларускай нацыянальнай культуры.

Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тузе па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй: 

Час спыняецца ў пяць гадзін,

калі да Менску застаецца гадзіна з нечым,

а займацца зусім ужо няма чым,

і цягнік пакрысе заязджае ў маўклівы вечар.

Ты глядзіш на гадзіннік: цікай ты, не маўчы!

давай, хутчэй перасоўвай стрэлкі,

што ж яны захраслі ў табе, нібы стрэмкі?..

 

І, як пішацца ўжо ў іншым вершы, “мост праз Буг, калі едзеш з дому, бясконца доўгі, адчуваеш, як пад нагамі знікае зямля”.

Дарогі, ад’езды і вяртанні, межы паміж рознымі краінамі — тыя матывы, што часта можна сустрэць у паэтычным зборніку. Матывы частыя, але не галоўныя.

Самае важнае, як падаецца, у кнізе “Каштаны ў кішэнях” — гэта пошук гераіняй сябе, свайго шчаслівага лёсу, свайго кахання, гэта радасць мацярынства, гэта ўспаміны часоў юнацтва і ўрокі сталасці. Гэта вера ў сваю будучыню.

 

***

зіма пакідае сляды

на вясновай мяжы

пад снегам на даху

спяць яшчэ капяжы

але час іначай ужо бяжыць —

хочацца жыць!..  

 

ВТ, для lit-bel.org

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пэтсан і Фіндус па-беларуску — прыгоды працягваюцца! (+ФОТА, ВІДЭА)
23 верасня 2017

Пэтсан і Фіндус па-беларуску — прыгоды працягваюцца! (+ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
1023