Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 9

Кінасцэнарыі апублікаваныя ў храналагічным парадку. У "Каментарах" адлюстраваныя значныя тэксталагічныя разыходжанні. Пры падрыхтоўцы гэтага тома Рэдкалегія мела пэўныя складанасці з вызначэннем удзелу таго ці іншага аўтара ў стварэнні супольных тэкстаў; акрамя таго, некаторыя кінасцэнарыі маюць некалькі варыянтаў.

Нягледзячы на тое, што супраца з тэатрам і кіно займала даволі значнае месца ў творчасці Васіля Быкава, сам пісьменнік не ўдзяляў ёй вялікай увагі і не ўключаў кінасцэнарыі ў свае праспекты і планы выдання поўнага збору твораў. Тым болей гэты жанр цікавы сучаснаму чытачу для больш глыбокага разумення асобы спадара Васіля.

На сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для вольнага спампоўвання гэты і іншыя тамы ў электронным фармаце.