Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 10 ліпеня 2015

Людміла Рублеўская. З'яўленне Інфанты: Вершы

Людміла Рублеўская. З'яўленне Інфанты: Вершы

У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства».

Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў.

У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… І рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія”.

***

Гэтак марыць, плавіць зоры ў талер,

Палюбіць уласнае рыззё,

Каб спазнаць, што Беларусь — не Алеф

Для сусвету, і не ўсё жыццё.

Толькі міф. Прыгожы і прыўкрасны.

Як жыццё, мне трэба гэты міф.

І таму выходзім мы на пляцы,

Быццам карабель ідзе на рыф.

 

Людміла Рублеўская

Замовіць на knihi.by

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«100 вершаў» — з'явілася новая кніжная серыя
28 ліпеня 2017

«100 вершаў» — з'явілася новая кніжная серыя

Чытаць далей...
Вернутая Ракуцёўшчына: як было страчана месца творчага натхненьня Багдановіча
28 ліпеня 2017

Вернутая Ракуцёўшчына: як было страчана месца творчага натхненьня Багдановіча

Чытаць далей...
Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы
28 ліпеня 2017

Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы

Чытаць далей...
Бэйбіфэйс фарэва. Прылуцкі і шкадлівае шчасце
27 ліпеня 2017

Бэйбіфэйс фарэва. Прылуцкі і шкадлівае шчасце

Чытаць далей...
920