Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 19 траўня 2016

Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі

У межах супольнага праекта Саюза беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by «Лета з Быкавым» можна паслухаць і спампаваць аўдыёкнігі класіка ў папулярных аўдыёфарматах.

Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" — лірычная трагедыя, у якой канфлікт героя з ваеннай рэчаіснасцю дасягае псіхалагічнай напружанасці і экзістэнцыйнай вастрыні. Быкаўскі твор прасякнуты болем за чалавека, яго зломлены, скалечаны лёс і адначасова напоўнены пафасам асуджэння вайны.

У аповесці В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка.

Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by.
Тэкст агучыў акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

На нашым сайце Вы маеце магчымасць вольна паслухаць першыя 5 раздзелаў аповесці.

Цалкам гэты твор можна спампаваць у розных фарматах на KNIHARNIA.BY

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?
28 чэрвеня 2017

Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

Чытаць далей...
Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка
28 чэрвеня 2017

Дзённікі «Экслібрыса»: Алена Пятровіч пра цікавыя мовы і галоўную ўмову для камфорту перакладчыка

Чытаць далей...
Настассі Лазебнай — 65!
28 чэрвеня 2017

Настассі Лазебнай — 65!

Чытаць далей...
Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў
28 чэрвеня 2017

Аргкамітэт Прэміі Гедройца-2017 абвяшчае поўны спіс намінантаў

Чытаць далей...
1184