Алесь Камоцкі. Не як так: Выбранае

Алесь Камоцкі. Не як так: Выбранае

"Голас барда Алеся Камоцкага хораша пачувае сябе ў міжзор'і ўдзячных сэрцаў. Філосаф па адукацыі, тонкі лірык на паслугах у роднага слова. У век усеагульнай папсы яго песні вяртаюць душу да вытокаў, натуральна гучаць беларускаму вуху, не губляюцца ў сугуччы песняў суседзяў", -- гэтыя словы-вітанні Рыгора Барадуліна, датаваныя 2004 і 2012 гг., абраныя замест прадмовы, ёмка і дакладна прадстаўляюць аўтара і выканаўцу ўласных песень, з якім Народны паэт Беларусі сябраваў шмат гадоў.

Рыгор Барадулін і Алесь Камоцкі

Сапраўды, усё, напісанае і праспяванае Алесем Камоцкім, аўтарскае або на вершы іншых беларускіх або замежных творцаў, кранае сэрца. У гэтай кнізе -- найлепшае, што назбіралася ў творчым багажы спадара Алеся-паэта, пачынаючы з 1997 года, калі выйшаў яго зборнік "Спроба ісьці па расе", і заканчваючы нізкай 2017 года.

***

Лагодным ліпеньскім дажджом

Вясёлку з неба змыла лета.

Жыццё маё ішло дагэтуль

Не пакідаючы слядоў.

Ішло жыццё маё пакуль

Не разбіраючы дарогі,

Ішло таму, што неслі ногі

Не да таго, хто крокі чуў.

Лагодным ліпеньскім дажджом

Вясёлку з неба змыла лета,

Мне паказаў напрамак вецер,

А я дарогу не знайшоў.

"Не буду шмат прыводзіць цытат на майстэрства і непаўторнасць. Давялося б як не ўсю кнігу прывесці ў прыклад. А што тады чытачу рабіць? Не асмелюся красці ў яго радасць", -- Рыгор Барадулін.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Алесь Камоцкі, паэзія, выданні, кнігі, Кнігарня пісьменніка