Брама. Пяты выпуск

Брама. Пяты выпуск

Проза, паэзія, пераклады, мініяцюры, запісы, успаміны, крытыка і літаратуразнаўства, матэрыялы да юбілеяў Міхася Булавацкага, Івана Бурсава, -- гэты нумар "Брамы" адчыняе самы шырокі жанравы і тэматычны дыяпазон, рэпрэзентуе аўтараў розных пакаленняў -- ад пачаткоўцаў да старэйшын рэгіянальнага друку. На вокладцы пазначаныя імёны 26 аўтараў, чые творы размешчаныя ў зборніку. Прадмову да выдання напісаў сябар рэдакцыйнай рады, паэт, даследчык Сяргей Украінка.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Мікола Яцкоў, Магілёў, альманахі