Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 30 студзеня 2018

Джэймс М. Бары. Пітэр Пэн

Джэймс М. Бары. Пітэр Пэн

Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра хлопчыка Пітэра і чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл — дзеці з нашага свету, — і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.

Пераклад – Уладзь Лянкевіч. Кніга аздоблена аўтарскімі ілюстрацыямі мастачкі Кацярыны Дубовік.

«Пітэр Пэн» — не з тых кніг, якія збіраюць пыл на паліцах. Яе пачынаеш любіць у дзяцінстве, але з цягам часу разумееш усё глыбей. Перакладчык прызнаўся, што гісторыя вартая таго, каб пераасэнсоўваць яе дарослым. Менавіта таму яна настолькі прыдатная да чытання ўголас – і дзеці будуць рады, і бацькі не засумуюць.

Кніга пра Пітэра Пэна па-беларуску змяшчае каля 70 аўтарскіх ілюстрацый Кацярыны Дубовік, пра якія можна даведацца больш тут.

Пераклад зроблены паводле выдання: Peter Pan and Wendy by James Matthew Barrie. A Millennium Fulcrum Edition, 1991 by Duncan Research.

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
«Для шчасця зямнога»
15 лютага 2018

«Для шчасця зямнога»

Чытаць далей...
172