Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

БІБЛІЯТЭКА 14 снежня 2017

Свэн Нурдквіст. Пэтсан і Фіндус: 9 аўдыякніг

Свэн Нурдквіст. Пэтсан і Фіндус: 9 аўдыякніг

Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак – скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса!

Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, вядомыя і любімыя дзецьмі ды іх бацькамі ў многіх краінах свету, перакладзеныя на 44 мовы і разышліся накладам больш як 6 мільёнаў экзэмпляраў. Два гады таму дзядуля і коцік упершыню загаварылі па-беларуску дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а ў 2017-м усе папяровыя выданні і не выдадзеныя яшчэ кнігі акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук начыталі ў студыі NERV Records.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак, і дарослых. Аўтар нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу, працаваў у розныя часы архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам, але маляванне цікавіла яго найбольш цягам усяго жыцця. Першая кніга з серыі пра Пэтсана і Фіндуса з’явілася ажно ў 1984 годзе.

Купляйце аўдыёкнігі пра Пэтсана і Фіндуса ў мінскіх кнігарнях і ў кніганошаў: "Акадэмкніга", "Цэнтральная", "Мой модны кут", "Галіяфы", "Кнігарня пісьменніка", "Светач", "Веды", "Кнігі і кніжачкі", "Рагна", "Гарэза бай", "Эўрыка", "Рыжы кот", "Сундучок", ІП Алесь Дудар.

З дасылкай па Беларусі: Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by,

З дасылкай па ўсім свеце: symbal.by.

 

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГКК “Будзьма беларусамі!”

Каляровы роваркнігіперакладыслухаць аўдыя

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
209