Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 лістапада 2017

Адбыўся агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра

5 лістапада адбыўся чарговы Агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра. Як і зазвычай, сябрамі арганізацыі было абранае кіраўніцтва ПЭНа, абнавіўся і склад Рады. Галоўным пытаннем сходу было абранне кіраўніцтва. Старшынёй ПЭН-цэнтра была абраная Таццяна Нядбай. Першым намеснікам кіраўніка арганізацыі застаўся Павел Анціпаў. Другім і трэцім намеснікамі старшыні абраныя Уладзь Лянкевіч і Алена Казлова.

У склад Рады, апрача старшыні і яе намеснікаў, увайшлі Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч і Сяргей Дубавец.

За два прамінулыя гады Беларускі ПЭН-цэнтр ініцыяваў і здзейсніў у супрацы з партнёрамі, у тым ліку з ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", шэраг культурніцкіх праектаў. Былі ўручаныя Прэмія Ежы Гедройцапрэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановічапрэмія імя Алеся Адамовічапрэмія імя Францішка Багушэвіча. Летась прэмію Алеся Адамовіча, якая ўручаецца за найлепшы публіцыстычны твор, атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Імёны Свабоды». Прэмію імя Францішка Багушэвіча за выдатную гістарычную прозу атрымалі Святлана Марозава за кнігу «Сваёй веры ламаць не будзем…»: супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 1839 гады)» і Дзяніс Лісейчыкаў за кнігу «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства (1596 – 1839)». Акрамя таго, былі заснаваныя новыя прэміі – прэмія Цёткі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаўпрэмія «Кніга году»прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў, паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай. Таксама Беларускі ПЭН-цэнтр праводзіў майстар-класы для маладых літаратараў і ўдзельнічаў разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў у арганізацыі паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце».

Яшчэ адзін праект Беларускага ПЭН-цэнтра – Рэзідэнцыя маладога літаратара. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай. За апошнія гады ў праграме паўдзельнічаў 31 чалавек, вынікамі працы сталі 5 новых кніг, напісаных у Рэзідэнцыі.

Сёлета ПЭН-цэнтр разам з фондам імя Роберта Боша рэалізавалі эксперыментальны праект «Паэтычныя сустрэчы» для маладых паэтаў і мастакоў. Вершы маладых беларускіх паэтаў былі перакладзеныя на нямецкую мову, беларускія і нямецкія мастакі намалявалі ілюстрацыі да гэтых вершаў, пасля была праведзеная выстава і сустрэча з паэтамі ў Берліне. 

Працягваў сваю працу праект “Літрадыё”. Цягам апошніх гадоў у фанатэцы на сайце litradio.by з’явілася шмат новых аўдыязапісаў твораў сучасных літаратараў, а таксама архіўныя запісы класікаў беларускай літаратуры.

ПЭН-цэнтр

ПЭН

Каментары

Афiша

25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
27 лістапада
Уручэнне прэміі Карласа Шэрмана
У Press Club Belarus (Веры Харужай, 3).
29 лістапада
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
У грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
24 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)
24 лістапада 2017

«Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.» (АЎДЫЯ, ФОТА)

Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
147