Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

17 красавіка 2017

Алексіевіч адмовілася ўзначальваць дзяржкамісію па помніку ў Курапатах

Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.

Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да Сьвятланы Алексіевіч, каб яна расказала пра гэты факт.

— Я не хачу гэта абмяркоўваць. У нас адбылася складаная размова.

— Але што вы скажаце пра абвешчаны конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах?

— Я нават ня вельмі добра была падрыхтаваная да гэтай размовы, я ня вельмі добра ведаю. Там ужо нейкія канфлікты. Мне спрабавалі распавесьці. Але паколькі я гэтым ня думала займацца, я адзінае сказала, што там павінны быць людзі, для якіх Курапаты былі справай жыцьця. І ўзначальваць такую камісію меў бы права толькі Пазьняк. І там павінна быць больш людзей, якія насамрэч зрабілі Курапаты Курапатамі.

— Гэта фактычна адзінае тэлефанаваньне вам было з прэзыдэнцкай адміністрацыі?

— Так, за ўвесь час. Можа, гэта і добра, можа, яны спрабуюць павярнуцца да грамадзтва, будзем спадзявацца.

— Наогул, які помнік можна зрабіць у Курапатах?

— Тут патрэбны прафэсіяналы. Ну і пра гэта трэба падумаць, я пра гэта ня думала. Гэта вельмі складана, Такія помнікі ўжо ёсьць у сьвеце. І знайсьці зноў нейкі трагічны вобраз — гэта вельмі складана, безумоўна. З наскоку казаць — гэта неяк неразумна.

Курапаты, ілюстрацыйнае фота

Курапаты, ілюстрацыйнае фота

 

— Зянон Пазьняк зьвярнуўся да мастакоў, архітэктараў і скульптараў, каб яны ня ўдзельнічалі ў гэтым конкурсе, у гэтай прафанацыі, як ён сказаў...

— Я ня ведаю. Магчыма, яны і шукалі такую прымірэнчую фігуру. Я не зусім у курсе гэтай справы. Але Пазьняк, я думаю, таксама ня мае рацыі. Там павінен стаяць помнік. Шкада, што безь яго, але гэты помнік павінен там быць.

— Значыць, вы адмовіліся ад прапановы прэзыдэнцкай адміністрацыі...

— Ну, зыходзячы з таго, што я дрэнна сабе ўяўляла... Людзі сядзяць у турмах, столькі арыштаў было на Дні Волі, такая нянавісьць, з такой нянавісьцю білі людзей. Таму неяк дзіўна было б мне ўдзельнічаць ва ўсім гэтым.

— А вам сказалі, хто ўваходзіць у гэтую камісію?

— Мне казалі, але я не запомніла. Я запомніла, што там Якубовіч, Кузьняцоў. Ну Кузьняцоў гэта чалавек, які займаўся рэпрэсіямі. Ну а далей там чыноўнікі, якіх я ня ведаю.

— Шкада, што гэтыя пытаньні вырашаюцца закрыта ад грамадзтва...

— Вось пра гэта я і казала, што павінна быць народнае абмеркаваньне, паколькі гэта ўсё неяк з-за шырмы. Мне з маім характарам, разуменьнем такіх рэчаў... гэта не маё. Я не магу гуляць пад коўдрай.

***

Аляксандар Лукашэнка заявіў 24 сакавіка, што найбліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапаты створаць мэмарыяльны комплекс і што цяпер ідзе конкурс.

Міністэрства культуры распрацавала палажэньне аб парадку арганізацыі і правядзеньня конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку мэмарыялу «Курапаты».

Мэта конкурсу: «Пошук найбольш выразнага мастацкага адбітку вобразу ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэньня». Праекты можна падаваць да 26 красавіка 2017 году, а вынікі будуць падведзеныя журы 1 траўня 2017 году.

Радыё Свабода

Святлана Алексіевіч, рэпрэсіі, памяць, 1937

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
799