Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 кастрычніка 2017

Леанід Дранько-Майсюк: «Шкадую, што не пайшоў у партыю»

Да такога прызнання, трэба сказаць, нечаканага, падштурхнуў паэта не хто іншы, як Максім Танк. Але пачнем з пачатку.

Учора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Леанід Дранько-Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы “архіўную аповесць” пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Танка і сталіся назвай для прэзентаванага выдання. Так ён сказаў пра сябе самога, калі выйшаў на вуліцы Вільні з турмы.

Аповесць ахоплівае час, калі малады Яўген Скурко жыў у Вільні (пачатак 1930-х гадоў), супрацоўнічаў з падпольнымі камуністамі Заходняй Беларусі і быў даволі хуліганістым юнаком. Як зазначыў у рэцэнзіі Васіль Дранько-Майсюк, аповесць нагадвае прыгодніцкі серыял: праз 27 раздзелаў кнігі чытач сочыць, як антаганіст-пакурор намагаецца злавіць героя. За ім сачыла польская паліцыя, а ён быў бясстрашны, рамантычны герой. Такіх маладзёнаў хапала. Многія з іх зведалі астрог, паплаціліся хто жыццямі, хто здароўем.

Размова, якую вялі ў гэты вечар аўтар кнігі і госці – Фелікс Баторын, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Сідарэвіч, Васіль Зуёнак – датычыла не толькі Танка, але ўвогуле тае эпохі. Выступоўцы сышліся ў меркаванні, што сёння азначэнне “камуніст” тоеснае злодзею, нечаму заганнаму, аднак тады, у 1930-я, беларусы “пад Польшчай” бачылі ў гэтым палітычным руху магчымасць яднання з усходнімі беларусамі. То была магчымасць супраціву, апазіцыя паланізацыі.

Асобна Леанід Дранько-Майсюк адзначыў: сёння камуністычнае юнацтва Максіма Танка разглядаецца як памылка маладосці, недарэчнасць, але Танк сапраўды верыў у гэтую ідэю, спаганеную пасля несумленнымі “таварышамі”. Такая выснова выспела не ў голым полі: даследчык шмат часу аддаў працы ў мінскіх і віленскіх архівах, перачытаў усе магчымыя даследаванні папярэднікаў, прысвечаныя Максіму Танку.

Да напісання аповесці Леаніда Дранько-Майсюка падшутрхнула жаданне “пабачыць” Танка маладога, невядомага. Ён жа ведаў толькі сталага паэта, быў рэдаткрам апошняй кнігі Максіма Танка “Errata”, бываў у паэта дома. І той распавядаў маладому калегу пра свае юнацкія прыгоды: уцёкі ад шпегаў, хітрыкі з польскім судом і паліцыяй, захапленні і мары маладосці… Калі Танка не стала, спадар Леанід блукаў па віленскіх мясцінах паэта, занурыўся ў архівы, размаўляў са старымі віленчукам, якія памяталі “часы Пілсудскага”.

Нагодай для святочнага вечара стаўся таксама юбілей аўтара: Леаніду Дранько-Майсюку нядаўна споўнілася 60 гадоў. Віншаванне ад Саюза беларускіх пісьменнікаў перадаў юбіляру старшыня арганізацыі Барыс Пятровіч. З музычнымі нумарамі выступіла Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Да слова, за дзействам сачыў сам Максім Танк: у залі, дзе адбылася прэзентацыя, працуе выстава, прымеркаваная да 105-годдзя паэта. Дырэктар музея Зміцер Яцкевіч нагадаў, што сёлета музею 30 гадоў, што для ўстановы пасля доўгага адпачынку пачынаецца другое жыццё і што ў юбілейны год варта чакаць адкрыцця першай пасля рэстаўрацыі сталай экспазіцыі. Што да прэзентаванай кнігі, яе спадар Зміцер лічыць годным падсумаваннем творчай працы Леаніда Дранько-Майсюка.

Наста Грышчук, для lit-bel.org

Максім Танк, кнігі, прэзентацыі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
650