Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

09 студзеня 2018

Дзівосы перакладу: Паланюк, Букоўскі, Этвуд, Вонегут. Працягваецца збор сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка»

У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю «Амерыканка», у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by.

Падводзячы вынікі кніжнага году, эксперты і чытачы згадвалі беларускамоўны “Палёт…” сярод найлепшых кніг, якія выйшлі ў 2017 годзе ў Беларусі. Што ўжо само па сабе дзіва, бо зазвычай увагу крытыкаў прыцягваюць творы, напісаныя айчыннымі аўтарамі.

Стваральнікі “Амерыканкі” аднак не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць змагацца за выданне кніг серыі праз краўдфандынг. Бо пакуль выдавецкі план “Амерыканкі” на 2017 – 2018 гады ажыццявіўся на 20%. На платформе talaka.by праходзіць кампанія “Каляды з “Амерыканкай”дзе з канца снежня і ўвесь студзень можна перадзамовіць наступныя чатыры кнігі серыі. Усім, хто паверыць у серыю ўжо сёння, добры Санта-Клаўс беларускага перакладу цягам 2018 года адгрузіць любую з кніжак серыі ў абмен на ахвяраванне ў 10 рублёў.

“Амерыканцы” запрашаюць замовіць паасобку або разам такія кнігі:

 

Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. Пераклад з англійскай Сяржа Мядзведзева.

Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.

Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда. Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай і Марыі Мартысевіч.

Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з англійскай Паўла Касцюкевіча.

 

Кнігі будуць выдадзеныя ў кішэнным фармаце (11 х 14 см). Гэта больш-менш памер далані дарослага чалавека.

Як і ранейшыя кампаніі і імпрэзы серыі “Амерыканка”, “калядная” будзе мець шмат цікавостак. Пра адну з іх стала вядома сёння. Намякаючы на змест кнігі “Байцоўскі клуб”, перакладчык Сярж Мядзведзеў дадаў у кампанію лот, выбраўшы які, спонсары атрымаюць у падарунак кавалак зробленага ўручную мыла з выцісненым аўтографам Чака Паланюка – копіяй таго, што перакладчык аднойчы атрымаў ад аўтара.

Падтрымаць “Байцоўскі клуб” можна таксама, набыўшы “Палёт над гняздом зязюлі”. Прыбытак ад продажу раману Кізі пойдзе на друк кнігі Паланюка.

Запрашаем далучацца да кола сяброў “Амерыканкі”, спрычыніўшыся да цуду беларускага перакладу.

Паводле прэс-рэлізу 

збор сродкаў, кнігі, пераклады

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
365